Раённае свята “Зажынкі” прайшло 15 ліпеня на полі філіяла “Фалько-Агра”

Раённае свята “Зажынкі” прайшло 15 ліпеня на полі філіяла “Фалько-Агра”

Раённае свята “Зажынкі” прайшло 15 ліпеня на полі філіяла “Фалько-Агра” ААТ “Агракамбінат “Дзяржынскі”. У ім прынялі ўдзел кіраўнікі райвыканкама, спецыялісты упраўлення сельскай гаспадаркі, працаўнікі аграрнай галіны раёна.

Урачыста віталі галоўных герояў свята – камбайнёраў. Абрад зажынання першага снапа правялі работнікі раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці Наталля Сяргейчык, Таццяна Палюкас, Вераніка Хрышчановіч, Настасся Халопіца, Настасся Дубоўская. Таксама дзяўчаты ўручылі механізатарам і гасцям свята адмысловыя сувеніры, створаныя ўмельцамі Станькаўскага Дома майстроў, і ганаровыя алыя ленты “Жніво-2020”. Песні ў выкананні артыстаў Баравікоўскага і Томкавіцкага Дамоў культуры славілі працу хлебаробаў, шчыра жадаючы ім здароўя, сіл і спрыяльнага надвор’я.

У добры час – жніво 2020!

Добавить комментарий