«Дажынкі-2017»: артысты Дзяржынскага раёна песняй ушанавалі свята хлебаробаў

«Дажынкі-2017»: артысты Дзяржынскага раёна песняй ушанавалі свята хлебаробаў

Творчыя калектывы дамоў культуры Дзяржынскага раёна выступілі на канцэртных пляцоўках абласнога свята ўраджаю «Дажынкі-2017», што праходзіла 7 кастрычніка ў Смалявічах.

Абаяльныя аптымісткі з ансамбля «Карагод» Дзяржынскага ГДК, а таксама заліхвацкія спевакі з ансамбляў «Весялуха» і «Скірмантаўскія сваякі» Скірмантаўскага ДК падрыхтавалі свае лепшыя нумары для канцэртнай праграмы падчас святочнага Кірмаша. А ўдзельнікі ансамбля «Баравічанка» Баравікоўскага ДК дарылі творчае прывітанне наведвальнікам пляцоўкі ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі».

Добавить комментарий